Урокі сяброўства. Беларуская літаратура ў свеце

40.50 руб.

В наличии
  • Предоплата
  • Оплата при получении

Аўтар кнігі, вядомы беларускі пісьменнік, лiтаразнаўца і даследчык Алесь Карлюкевіч спрабуе вывесці формулу паспяховасці развіцця беларускай мастацкай класiчнай i сучаснай літаратуры, яе шляху ў свет мастацкіх культур іншых краін, сярод якiх - Расія i Украіна, Азербайджан, Аўстралія, Балгарыя, В'етнам, Грузія, Казахстан, Кітай, Літва, Польшча, Таджыкістан, Туркменістан i Чарнагорыя.

Мастацкія нарысы пра слынных ураджэнцаў Беларусі і разважанні пісьменніка арганічна спалучаюцца з фрагментамі гутарак з навукоўцамі, кнігавыдаўцамі, перакладчыкамі, пісьменнікамі - празаікамі і паэтамі.

Алесь Карлюкевіч сцвяржае: «Напісанае Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Васілём Быкавым, Іванам Шамякіным, Іванам Мележам, Уладзімірам Караткевічам — хіба гэта і сёння не прадмет нацыянальнага гонару?! На мой погляд, мы і сёння ў стане прапагандаваць беларускую літаратуру ў свеце, лепшыя яе ўзоры. Патрэбны толькі жаданне і сістэмная праца».

Автор Алесь Карлюкевіч
Размер (мм.) 158x240
Количество страниц 232
Штрихкод 978-985-471-941-2