Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне з'яўляецца дапаможнікам для настаўнікаў, якія працуюць у 1 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай мовай навучання. Дапаможнік складзены ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для кожнага канкрэтнага ўрока вычляняецца абавязковы для навучання аб'ём матэрыялу, вызначаюцца адукацыйныя мэты, колькасць і віды абавязковых кантрольных работ. Выкарыстанне каляндарна-тэматычнага планавання дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў 1 класе ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вучэбных праграм
Планаванне вучэбнага матэрыялу ў дапаможніку з'яўляецца прыкладным, што дае права настаўнікам у межах гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета, уносіць змяненні з улікам падрыхтоўкі вучняў і асаблівасцей тэхналогіі навучання, а таксама выкарыстоўваць дадатковы вучэбны матэрыял, рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі.