Вучэбны дапаможнік прызначаны для вучняў 4 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Дзякуючы артыкулам, песням, заданням, змешчаным у ім, вучні змогуць далучыцца да скарбаў беларускай народнай музыкі, пазнаёміцца з песнямі і танцамі, якія выконваліся ў вёсках і гарадах, замках і палацах, сустрэцца з беларускай сучаснай музыкай і адчуць яе своеасаблівы рытм.
У выданні змешчана інфармацыя пра асаблівасці музыкі народаў, якія здаўна жывуць у Беларусі, i пра асаблівасці еўрапейскай, азіяцкай, афрыканскай і амерыканскай музыки.