Кнiгi на роднай мове

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Дапамажыце дзецям авалодаць беларускай мовай, і вы дапаможаце абудзіць у іх веру ў тое, што яны вырастуць потрэбнымі на зямлі людзьмі. Кнiгi на беларускай мове можна таксама набыць у OKi.by

Маці-зямля

Арыгінальныя фотаработы Армэна Сардарава ў суправаджэнні вершаў Навума Гальпяровіча пераносяць чытача ў тыя часы, калі нашы далёкія продкі лічылі неба Бацькам, а зямлю -- Маці. Аўтары паэтызуюць беларускую прыроду, даказваюць, што любоў да яе -- па-ранейшаму адна з галоўных тэм айчыннага мастацтва і літаратуры. Мастак кнігі -- Уладзімір Шолк, адзін з найлепшых майстроў беларускай кніжнай графікі. Прадмова на дзвюх мовах -- беларускай і англійскай. Кніга «Маці-Зямля» -- цудоўны падарунак кожнаму, хто цэніць прыгажосць і неабыякавы да Беларусі.

Алесь Карлюкевіч «Урокі сяброўства. Беларуская літаратура ў свеце»

Аўтар кнігі, вядомы беларускі пісьменнік, лiтаразнаўца і даследчык Алесь Карлюкевіч спрабуе вывесці формулу паспяховасці развіцця беларускай мастацкай класiчнай i сучаснай літаратуры, яе шляху ў свет мастацкіх культур іншых краін, сярод якiх - Расія i Украіна, Азербайджан, Аўстралія, Балгарыя, В'етнам, Грузія, Казахстан, Кітай, Літва, Польшча, Таджыкістан, Туркменістан i Чарнагорыя. Мастацкія нарысы пра слынных ураджэнцаў Беларусі і разважанні пісьменніка арганічна спалучаюцца з фрагментамі гутарак з навукоўцамі, кнігавыдаўцамі, перакладчыкамі, пісьменнікамі - празаікамі і паэтамі. Алесь Карлюкевіч сцвяржае: «Напісанае Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Васілём Быкавым, Іванам Шамякіным, Іванам Мележам, Уладзімірам Караткевічам - хіба гэта і сёння не прадмет нацыянальнага гонару?! На мой погляд, мы і сёння ў стане прапагандаваць беларускую літаратуру ў свеце, лепшыя яе ўзоры. Патрэбны толькі жаданне і сістэмная праца».

Масло Елена «Мяне завуць Лахнэска»

Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйдзецца даспадобы маленькім чытачам. Яны не толькі даведаюцца, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў падарожжа па марах і рэках, але і навучацца цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства. Бонус кнігі-фігуркі герояў казкі для хатняга тэатра.

В.К. Чаропко «Ягайло (Серия «Великие князья ВКЛ»)»

Эта книга посвящена незаурядному правителю - великому князю литовскому и королю польскому, основавшему династию Ягеллонов, которая впоследствии была правящей на протяжении 200 лет в ряде европейских государств. Историки по-разному оценивают жизнь и деятельность великого князя литовского Ягайло, избранного польским королем. Виктор Чаропко объективно анализирует судьбу и деятельность этой, несомненно, выдающейся личности на основании свидетельств современников, а также исследований белорусских, польских, российских историков.

Ягайло, внук Гедимина и старший сын Ольгерда от второй жены, был, по мнению историков, прекрасным политиком, успешным стратегом и практичным тактиком. Под его руководством была одержана победа над крестоносцами в знаменитой Грюнвальдской битве. Когда Ягайло женился на польской королеве Ядвиге и стал королём Польши под именем Владислав II, он продолжал заботиться и о родной земле. Польский хронист Ян Длугош даже укорял Ягайло за чрезмерную любовь к ней: «Свою Отчизну, Литву, семью, братьев так сильно любил, что все богатства и прибыли королевские отдавал на защиту и обогащение Литвы...». Автор книги согласен с Я. Длугошем, что Ягайло «имел простое, но золотое сердце». О значении личности Ягайло свидетельствуют и включенные в книгу фотографии памятников ему в Кракове (Польша) и Нью-Йорке (США).

Янка Галубовіч «Вавёрчыны кватаранты»

У новы аўтарскi зборнік «Вавёрчыны кватаранты» ўвайшлі найлепшыя творы пісьменніка з яго папярэдніх кніжак «Гронка каліны», «Дзівосы роднай прыроды», а таксама апавяданні і казкі, напісаныя ў апошні час. Тонкая назiральнасць, гумар, цёплыя i пяшчотныя адносiны да дзяцей кранаюць душу i напаўняюць яе вялікай любоўю да прыгажосці роднай прыроды, да знаёмых з маленства мясціняк да часцінкi вялікай Бацькаўшчыны. Кніга будзе цікавая не толькі дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, але і дарослым - бацькам, выхавальнікам дзіцячых садкоў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі могуць выкарыстаць матэрыял кнігi на ўроках, выбраць з яе фрагменты тэкстаў для дыктантаў, прапанаваць вучням для пазакласнага чытання.

Чытайце кнiгi на роднай мове разам з OKi.by!

subscribe

Будьте в курсе!

Узнавайте первыми про Акции, Скидки