У дапаможнiку раскрываюцца галоўныя тэндэнцыі развіцця нацыянальнага слоўнага мастацтва ў 60–90-я гады XX стагоддзя. Асноўнае месца адведзена характарыстыцы беларускай літаратуры на сучасным этапе. Разглядаецца творчасць многіх вядомых пісьменнікаў — ад Івана Шамякіна і Васіля Быкава да Алеся Разанава і Аляксея Дударава.
Адрасуецца вучням агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў, а таксама слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў і курсаў, абітурыентам. Можа быць выкарыстаны навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
