Цi шмат ведае сучасная моладзь пра славутых беларусаў? У серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры выйшлi кнігі, прысвечаныя дзеячам культуры XIX - XX cтагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, народную і прафесійную культуру Беларусі. Гэта людзі, якія працавалі на Беларусі ўсё жыццё або значную частку жыцця.
А.Мялiк «Антон Жэрбак»
Антон Раманавіч Жэбрак (27 снежня 1901 - 20 мая 1965) - беларускі генетык, селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1940), доктар біялагічных навук, прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). З мая па кастрычнік 1947 года быў прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.
Мельнiкау А. «Анатоль Сыс»
Анатоль Сыс (1959 - 2005) - таленавіты сучасны паэт. Яго паэзію можна аднесці да псалмоў той Беларусі, якая выйшла з савецкай эпохі і стала перагноем для росту Беларусі будучай. Пры жыцці пабачылі свет тры зборнікі вершаў Сыса, пасля смерці выйшла яшчэ чатыры. А колькасць напісанага пра яго значна перавышае тое, што напісаў ён сам.
Пiнчук М. «Аркадзь Смолiч»
Аркадзь Антонавіч Смоліч (Псеўданiм - Л. Б. (Лаўрэн Будзіловіч), Сымон Бортнік; 17 (29) верасня 1891, в. Бацэвічы Мінскай губ. Расійскай імперыі, цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. - 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР, СССР) - дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, геаграфіі.
Тарас А. «Францiшак Аляхновiч»
Францiшак Каралевіч Аляхновіч (9 сакавіка 1883, Вільня - 3 сакавіка 1944, Вільня) - беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік. Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» зьяўляецца першым творам сусьветнай літаратуры, які апісвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры непасрэдна з погляду арыштанта. П'есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафэсійнымі калектывамі Заходняй Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатру яшчэ пры жыцьці яму прысвоілі званьне «бацькі навейшай беларускай драматургіі»
Астапенка А. «Мiхась Стральцоу»
Міхась Стральцоў (1937-1987) - выдатны паэт, празаік, літаратурны крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. У сваіх творах ён добра паказаў тыя душэўныя выпрабаванні і спакусы, з'якімі даводзіцца сустракацца сучасным беларусам. Ён аўтар шэдэўраў беларускай мастацкай літаратуры «Сена на асфальце» і «Смаленне вепрука», шэрагу цудоўных вершаў.
А.Тарас «Вялiкi беларус Леў Сапега»
У зборніку чатыры працы. Яны даюць добрае уяўленне пра жыццёвы шлях Л. Сапегі, яго дзяржаўную дзейнасць, грамадзка-палітычныя і філазоўскія погляды.
Oki.by з павагай да роднай мовы!
Будьте в курсе!
Узнавайте первыми про Акции, Скидки